Курэнне – глабальная праблема нашага часу. Шкода ад яго відавочна і даказана тысячамі і тысячамі навукоўцаў. Вынік старанных даследаванняў заўсёды адзін – курэнне разбурае арганізм чалавека. 31 мая аб’яўлены як Сусветны дзень без тытуню. У мэтах прафілактыкі некурэння сярод непаўналетніх у Каралінскай інтэграванай бібліятэцы была праведзена інфарм-хвілінка “Бясшкоднага тытуню не бывае”. У ходзе мерапрыемства падлеткі даведаліся адкуль да нас прыйшла шкодная звычка – курэнне, як уплывае курэнне на арганізм чалавека. Паразважалі ўдзельнікі над пытаннем: “Чаму дзеці пачынаюць курыць?”,паўдзельнічалі ў трэнінгу “Пераканай сябра”. Да дадзенага мерапрыемства бібліятэкар падрыхтавала тэматычную паліцу “Курыць ужо не крута!”, якая пазнаёміла школьнікаў з літаратурай па гэтай тэме. У завяршэнне мерапрыемства бібліятэкар пажадала ўсім удзельнікам клапаціцца пра сваё здароўе і берагчы яго