
Клопат пра дзяцей – гэта клопат пра нашу будучыню, пра будучыню Беларусі. У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе да Дня абароны дзяцей праведзена літаратурная карусель “Сонечны свет дзяцінства”. Падчас мерапрыемства рабяты адказвалі на пытанні каверзнай віктарыны, зачытвалі ўрыўкі і вызначалі з якіх яны твораў, называлі літаратурнага героя і яго “аўта”, чыталі кароткія вершы, а дзеці правільна іх заканчвалі, вызначалі, хто прыгажэй маляваў сонца на асфальце. Напрыканцы бібліятэкар пажадала ўсім цудоўнага летняга адпачынку.