Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Атракцыён усмешак “Чароўны свет дзяцінства”

020625Аттракцион улыбок Волшебный мир детства1
020625Аттракцион улыбок Волшебный мир детства2
020625Аттракцион улыбок Волшебный мир детства3
020625Аттракцион улыбок Волшебный мир детства4
020625Аттракцион улыбок Волшебный мир детства5
020625Аттракцион улыбок Волшебный мир детства6
previous arrow
next arrow

У першы дзень лета работнікі Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба да Дня абароны дзяцей запрасілі сваіх юных чытачоў на мерапрыемства, якое дазволіла дзецям цікава, з карысцю і на прыродзе адзначыць пачатак сваіх летніх канікул. Рабятам быў прапанаваны атракцыён усмешак “Чароўны свет дзяцінства”. Спачатку бібліятэкар павіншавала дзяцей з трайным святам. Якім? З Днём абароны дзяцей, першым летнім днём і пачаткам летніх канікул. Бібліятэкар прапанавала дзецям адгадаць загадкі, звязаныя з летняй парой. Затым былі прапанаваны розныя рухомыя гульні: “Кошык арэхаў”, “Хакей з венікам”, “Пераправа праз раку”, “Смачнае – не смачнае”, “Назаві летнюю прымету”, “Блытаніна” і іншыя. Мерапрыемства скончылася падвядзеннем вынікаў з наступным узнагароджаннем каманды пераможцы і заахвочваннем за ўдзел.

Пагадзіцеся, цудоўны пачатак летніх канікул для дзяцей.