Лета – час канікул. А кніга, як вядома, не сыходзіць на вакацыі. Бо лета – гэта час чытаць. Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі наведалі аздараўленчы лагер “Блакітная хвал”, дзе арганізавалі для дзяцей бібліятэчную альтанку “Чытаць – гэта крута, чытаць – гэта клас”, падчас якой дзеці адказвалі на пытанні віктарыны “Шчаслівы выпадак”, пагарталі часопісы, адгадвалі крыжаванкі і проста сядзелі і чыталі любімыя кнігі. Не абышлося, вядома ж, без гульняў. Рабяты весела правялі час, а галоўнае з карысцю.