Падчас выезду бібліобуса Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў вёсцы Акцябрская быў праведзены Дзень ваеннай літаратуры “У кніжнай памяці – імгненні вайны”. Бібліятэкар расказала сваім чытачам, што тэма вайны была і застаецца адной з вядучых у мастацкай літаратуры. Чым далей сыходзяць ад нас тыя трагічныя падзеі, тым каштоўней становяцца мастацкія творы – сведчанні старонак нашай гісторыі. Чытаючы кнігі пра вайну, мы вяртаемся ў тыя далёкія гады, ажыўляем у сваёй памяці не толькі апісаныя падзеі і герояў, але і ўспамінаем сваіх сваякоў, землякоў, якія ваявалі на фронце, кавалі перамогу ў тыле.