Казкі любяць усе дзеці. І, вядома ж, у дні летніх канікул немагчыма абысціся без казак. Для дзяцей аздараўленчага лагера “Вясёлыя рабяты” бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі гадзіну казкатэрапіі “Гэтыя добрыя казкі”. Дзецям было прапанавана адправіцца ў падарожжа па старонках любімых кніг і пабываць у гасцях у любімых казачных герояў. У ходзе мерапрыемства юныя чытачы прынялі актыўны ўдзел у віктарыне “Карагод любімых казак”, актыўна адгадвалі казкі і казачных персанажаў, удзельнічаючы ў конкурсах: “Адгадайце казку”, “Адгадай чароўны прадмет”, “Пытанне-адказ”. Дзеці паказалі выдатныя веды казак, весела і з карысцю правялі свой вольны час.