Для дзяцей з дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці аграгарадка Елка бібліятэкар Елкаўскай сельскай бібліятэкі правяла пазнавальную гадзіну “У прыроды ёсць сябры”. Для маленькіх дашкалят экалагічнае выхаванне пачынаецца з простага разумення прыроды і беражлівых адносін да навакольнага свету. У гонар Сусветнага дня навакольнага асяроддзя дзеці пазнаёміліся з асновамі экалогіі і клопату аб прыродзе. Мерапрыемства дазволіла малышам бліжэй пазнаёміцца з прыродай, палюбіць яе прыгажосць і навучыцца паважліва ставіцца да жывога свету. Дзеці атрымалі першыя ўрокі экалагічнай культуры, якія стануць асновай іх будучых дзеянняў дзеля захавання прыроды.