Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


«Нас акружае прыгажосць»

060625Нас окружает красота1
060625Нас окружает красота2
060625Нас окружает красота3
060625Нас окружает красота4
060625Нас окружает красота5
060625Нас окружает красота6
060625Нас окружает красота7
previous arrow
next arrow

5 чэрвеня, у Сусветны дзень абароны навакольнага асяроддзя, бібліятэкар Каралінскай інтэграванай бібліятэкі запрасіла сваіх юных чытачоў на экалагічнае паведамленне “Нас акружае прыгажосць”. Хлопчыкаў і дзяўчынак пазнаёмілі з гісторыяй свята, распавялі пра паходжанне слова “экалогія”, растлумачылі функцыі эколага – спецыяліста, які ажыццяўляе прыродаахоўную дзейнасць, які займаецца “аздараўленнем” нашай планеты. Дзеці з цікавасцю праслухалі аповяд бібліятэкара аб беражлівых адносінах да навакольнага свету і зразумелі, што не толькі заводы і фабрыкі забруджваюць асяроддзе, але і чалавек, калі выкідвае самыя разнастайныя непатрэбныя рэчы. Паўдзельнічалі ў конкурсах “Экалагічны калейдаскоп”, “Лясная віктарына”, “Пазнай расліну”, гульні “Звалка”, пазнаёміліся з літаратурай дадзенай тэматыкі і размалявалі размалёўкі.