Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Гэта зямля твая і мая”

Да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя, у Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе праведзена хвіліна добрага настрою “Гэта зямля твая і мая”. Пад час мерапрыемства бібліятэкар расказала пра тое, што ўжо ў глыбокай старажытнасці людзі ведалі пра гаючыя ўласцівасці раслін, спасцігалі гэта і перадавалі назапашаныя веды з пакалення ў пакаленне. Удзельнікі мерапрыемства разам з бібліятэкарам пагаварылі пра тое, калі лепш за ўсё збіраць іван-чай, крапіву і трыпутнік, сушыць лісце парэчкі, маліны, а таксама, як з дапамогай лекавых траў паправіць сваё здароўе. Прысутныя на мерапрыемстве паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі прыроды.