Хто з рабят не любіць маляваць? А калі яшчэ і ліст не мае межаў? Вядома гэта малюнкі на асфальце!
7 чэрвеня ў Елкаўскай сельскай бібліятэцы быў праведзены асфальтавы вернісаж “Рознакаляровая карусель”. У гэты цудоўны сонечны дзень на шэрай паверхні асфальту з’явіліся яркія ўяўныя малюнкі, а чароўныя крэйды станавіліся ўсё менш і менш. Пасля завяршэння мерапрыемства асфальтавае пакрыццё нагадвала мастацкую галерэю, а ўсе ўдзельнікі атрымалі масу станоўчых эмоцый і незабыўных уражанняў.