8 чэрвеня бібліятэкар Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба запрасіла дзяцей на займальную гульню-віктарыну “Лета – добрая прыкмета”. Лета – дзіўная пара адпачынку, зялёных лугоў, грыбоў і ягад, мора і сонца, адпачынку і добрага настрою. Бібліятэкар прапанавала дзецям даведацца яшчэ больш цікавага аб гэтай пары года. Для гэтага зачытала вершы пра лета, дзеці назвалі прыкметы гэтай пары года. Затым праводзілася віктарына, конкурс загадак, таксама трэба было скончыць прыказкі пра лета. Часта падказкі дзецям давалі бабулі і дзядулі, якія прыйшлі з імі, асабліва, калі гаворка зайшла пра прыказкі, якія старэйшае пакаленне ведае значна лепш сваіх унукаў. У выніку ўсе весела правялі час.