9 чэрвеня ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы быў праведзены літаратурны партрэт “Не хлусіць, не баяцца, быць верным народу”, прысвечаны жыццю і творчасці Аляксандра Трыфанавіча Твардоўскага, пісьменніка, празаіка, паэта, ваеннага карэспандэнта. Менавіта гэты выдатны пісьменнік-франтавік, чыя творчасць стала сімвалам мужнасці і сілы духу народа, з ранніх гадоў пісаў вершы пра ўзаемаадносіны з бацькамі, аб раскулачванні і ссылцы родных у Свярдлоўскую вобласць.
На мерапрыемстве ўдзельнікі літаратурна-музычнай гасцёўні “Ліра” чыталі вершы Аляксандра Твардоўскага “Новая хата”, “Памяці Гагарына”, “У той дзень, калі скончылася вайна” і іншыя. Прагучалі ўрыўкі з паэм “Васіль Цёркін” і “За даллю – даль”.
Мерапрыемства аб’яднала ўспаміны аб трагічным ваенным мінулым, значнасць паэтычнага слова, якое дапамагала людзям выжыць і захаваць надзею, а таксама перадало атмасферу тых гераічных часоў.