Работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі для дзяцей аздараўленчага лагера “Вясёлыя рабяты” гульнявую праграму “Лета – цудоўная пара”. Рабяты адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў конкурсах “Літаратурны батл”, “Фотаробат”, “Літаратурны кракадзіл” і іншыя, а таксама гулялі ў настольныя і рухомыя гульні. Дзеці не толькі весела правялі час у бібліятэцы, але і атрымалі зарад энергіі і незабыўныя ўражанні