Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Мы хочам, каб ваша лета, было кнігамі сагрэта”

100625Мы хотим, чтоб ваше лето, было книгами согрето3
100625Мы хотим, чтоб ваше лето, было книгами согрето2
100625Мы хотим, чтоб ваше лето, было книгами согрето1
previous arrow
next arrow

Бібліятэкар Зэльвенскай раённай бібліятэкі падчас выезду бібліобуса ў вёску Манцякі для рабят арганізавала бібліятэчны дворык “Мы хочам, каб ваша лета, было кнігамі сагрэта”. Каля выставы рабяты змаглі пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі. Таксама бібліятэкар нагадала пра беражлівыя адносіны да кнігі, і пра тое, як важна для чалавека чытанне кніг. Далей усе разам успомнілі прыказкі і прымаўкі пра кнігу, падзяліліся сваімі ўражаннямі пра любімыя дзіцячыя кніжкі, з цікавасцю разглядалі ілюстрацыі.

У завяршэнне сустрэчы дзеці выбралі для чытання новыя, цікавыя кнігі.