Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Бяспечнае лета”

100625Безопасное лето1
100625Безопасное лето2
100625Безопасное лето3
100625Безопасное лето4
100625Безопасное лето5
100625Безопасное лето6
100625Безопасное лето7
previous arrow
next arrow

Работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў аздараўленчым лагеры “Блакітная хваля” правялі для дзяцей віктарыну “Бяспечнае лета”. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, а таксама абмеркавалі бяспеку і правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях, правілы дарожнага руху. Кожны чалавек павінен умець абараніць сябе і сваіх блізкіх ад магчымых небяспек. У выпадку аварый, пажараў, катастроф і стыхійных бедстваў важна ведаць, як дзейнічаць, каб захаваць сваё жыццё і аказаць дапамогу пацярпелым. Як гаворыць мудрая прыказка, “Папярэджаны – значыць узброены”. Затым рабяты пагулялі ў настольныя і рухомыя гульні. Дзеці весела і з карысцю правялі свой вольны час.