Бібліятэкар Елкаўскай сельскай бібліятэкі арганізавала для дзяцей конкурсна-гульнявую праграму “Раз, два, тры, чатыры, пяць — летам няма калі сумаваць». І сапраўды, сумаваць дзецям не прыйшлося, таму-што былі арганізаваны вясёлыя і пацешныя гульні, такія як: “Самы уважлівы”, “Вясёлы заапарк”, “Пытанні-жарты” і іншыя. За захопленай і эмацыйнай гульнёй ніхто не заўважыў, як хутка праляцеў час. Падчас мерапрыемства рабяты атрымалі зарад бадзёрасці і запалу, добрага настрою і задавальнення.