У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе сабраліся маленькія чытачы на гульню-віктарыну “Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь». Спачатку бібліятэкар расказала аб сімвалах нашай краіны, абласных цэнтрах і сталіцы Рэспублікі Беларусь. Таксама закраналіся пытанні Вялікай Айчыннай вайны. Далей дзецям было прапанавана адказаць на пытанні віктарыны. Дзеці паказалі добрыя веды, але падзяліліся з бібліятэкарам, што шмат новага і цікавага яны даведаліся менавіта сёння на мерапрыемстве.