Бібліятэкар Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба прапанавала дзецям паўдзельнічаць у пазнавальнай віктарыне «Маленькім беларусам аб вялікай Беларусі», з дапамогай якой можна даведацца, наколькі добра яны ведаюць сваю краіну. У якасці размінкі быў праведзены бліц-турнір. Затым удзельнікам гульні было прапанавана на лістках розныя заданні. Прапаноўваліся пытанні па гісторыі ўзнікнення Беларусі, аб яе адміністрацыйным дзяленні, галоўных славутасцях і знакамітых людзях, аб сімволіцы краіны. Дзеці з дапамогай фонду бібліятэкі паспяхова справіліся з усімі пытаннямі.