Цікава і пазнавальна прайшла гульня-віктарына «Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь« у Каралінскай інтэграванай бібліятэцы. Мерапрыемства праходзіла ў форме спаборніцтва, дзе кожны з рабят змог сябе праявіць у галіне ведаў аб нашай краіне. Падчас гульні-віктарыны дзеці адгадвалі загадкі, выконвалі заданні: «Ці дакладна зацвярджэнне?», «Эрудыт”, “Чым багатыя – тым і рады”, удзельнічалі ў конкурсах: “Перакладчык”, “Славутасці Беларусі», успаміналі прыказкі і прымаўкі пра Беларусь, гісторыю развіцця роднай краіны. Мерапрыемства суправаджалася літаратурай дадзенай тэматыкі.
Пасля мерапрыемства можна смела сказаць, што, з такіх маленькіх беларусаў вырастуць сапраўдныя патрыёты нашай краіны.