У нядзелю ў Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла гадзіна адпачынку “Па старонках вясёлых кніг”. Бібліятэкар пачала мерапрыемства вершамі і выказваннямі пра кнігу. Юныя чытачы падзяліліся адзін з адным, якія кніжкі яны ўжо паспелі прачытаць за лета, якія з іх самыя цікавыя. Далей бібліятэкар прапанавала конкурс “Падарожжа па кніжным Сусвеце”, затым дзецям меўся быць конкурс на веданне прыказак. Гулялі ў гульню “Звернемся да класікаў”. Адгадвалі загадкі пра літаратурных герояў, аднаўлялі сапраўдныя назвы казак і кніг. Час праляцеў хутка і незаўважна.