Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Гучныя чытанні-разважанні “Мір усім дзецям на планеце”

У Князеўскай сельскай бібліятэцы для адпачывальнікаў прышкольнага лагера Князеўскай СШ прайшлі гучныя чытанні-разважанні “Мір усім дзецям на планеце”. Дзеці самі зачытвалі ўрыўкі твораў, у якіх ішла гаворка пра юных герояў Вялікай Айчыннай вайны. Далей дзеці абмяркоўвалі цяжкі час у гады вайны і адвагу, смеласць юных герояў таго часу.