Свет прафесій шырокі і разнастайны, і кожнаму з нас у жыцці даводзіцца выбіраць свой шлях, знаходзіць любімую працу.
У Зэльвенскай раённай бібліятэцы для дзяцей з аздараўленчага лагера «Вясёлыя рабяты» праведзена пазнавальная гадзіна “У свеце прафесій”. Падчас правядзення мерапрыемства дзеці даведаліся, што такое прафесія, разважалі пра тое, як знайсці сябе ў жыцці, як яе выбраць, якія прафесіі будуць запатрабаваныя ў будучыні, як і дзе ім навучыцца. Таксама рабяты адгадвалі найменне прафесіі па малюнках, успомнілі прыказкі аб працы, адказвалі на пытанні віктарыны «Знаўцы», удзельнічалі ў конкурсах.