Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Каб радасць людзям дарыць трэба добрым і ветлівым быць”

180625Чтобы радость людям дарить надо добрым и вежливым быть1
180625Чтобы радость людям дарить надо добрым и вежливым быть2
180625Чтобы радость людям дарить надо добрым и вежливым быть3
180625Чтобы радость людям дарить надо добрым и вежливым быть4
previous arrow
next arrow

Падчас выезду бібліобуса Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў вёсцы Станелевічы быў праведзены ўрок ветлівасці “Каб радасць людзям дарыць трэба добрым і ветлівым быць, падчас якога дзеці даведаліся, што такое этыкет, пра яго значэнне і гісторыю ўзнікнення, пазнаёміліся з асноўнымі патрабаваннямі этыкету. Далей удзельнічалі ў “Ветлівай віктарыне”, гулялі ў гульні: “Ветліва-няветліва”, “Добры дзень”, “Кампліменты”, “Давайце павітаемся”.

Мерапрыемства атрымалася досыць ажыўленым, рабяты ўступалі ў дыялог з бібліятэкарам, разважалі і прыводзілі прыклады.