У Міжэрыцкай інтэграванай бібліятэцы з дзецьмі праведзена літаратурная гадзіна “Слова ў гульні: скарагаворкі, лічылкі”. У час мерапрыемства дзеці далучыліся да моўнай культуры беларусаў, да багатай фальклорнай спадчыны. Яны вучыліся правільна вымаўляць скарагаворкі, запаміналі і затым прагаворвалі вершаваныя лічылкі, удзельнічалі ў гульнях “Дагаварыце радок”, “Адгадай хто?”. Дзеці правялі час цікава і займальна.