У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа праведзены марш памяці “Нам не забыць тую ракавую дату”. Чытачы разам з бібліятэкарам сабраліся ля помніка загінулым воінам у аг. Кашалі, каб ушанаваць памяць нашых дзядоў, бацькоў і старэйшых братоў, памяць вечна маладых салдат і афіцэраў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Бібліятэкар расказала пра землякоў-франтавікоў, якія, не шкадуючы свайго жыцця, змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі дзеля нашай Перамогі. Прысутныя ўсклалі кветкі, як даніну ўдзячных нашчадкаў нашым воінам-вызваліцелям.