Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Парад кніг пра вайну “Памятай свет выратаваны”

У Князеўскай сельскай бібліятэцы да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа з дзецьмі праведзены парад кніг пра вайнуПамятай свет выратаваны. Бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў з літаратурай аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб гераізме нашых воінаў у першыя дні бітваў, аб генацыдзе беларускага народа. Дзеці разглядалі кнігі ваеннай тэматыкі, пра подзвігі салдат, якія змагаліся ў імя міру на нашай зямлі і выбіралі іх для чытання дома. Напрыканцы мерапрыемства ўсе разам ушанавалі памяць ахвяр фашызму хвілінай маўчання.