У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа каля помніка загінулым воінам у аг. Славацічы праведзены марш памяці “Той самы першы дзень вайны”. Бібліятэкар расказала прысутным аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны, спаленых вёсках, аб страшных дзеяннях фашыстаў на нашай зямлі і аб важнасці і каштоўнасці міру. Напрыканцы мерапрыемства ўсе разам ушанавалі памяць ахвяр фашызму хвілінай маўчання.