22 чэрвеня ў Каралінскай інтэграванай бібліятэцы прайшоў марш памяці “Нам не забыць тую ракавую дату”, падчас якога дзеці даведаліся пра трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра мужнасць не толькі дарослых савецкіх людзей, але і дзяцей. Вайна — не дзіцячая справа. Але тая вайна была асаблівай … Яна і называлася Вялікай Айчыннай таму, што ўсе ад малога да вялікага падняліся на абарону Радзімы. Пасля вайны свет даведаўся нямала гісторый пра лёсы дзяцей ваеннага часу. Мерапрыемства яшчэ раз нагадала дзецям пра тыя страшныя дні пачатку Вялікай Айчыннай вайны, якія абарвалі жыцці мільёнаў людзей. Яны пазнаёміліся з кнігамі пра генацыд беларускага народа. Затым усе разам адправіліся да помніка загінулым воінам, дзе схілілі галовы ў хвіліне маўчання, каб ушанаваць памяць загінуўшых герояў і ўсклалі кветкі тым, хто аддаў свае жыцці ў барацьбе за мір і шчасце на зямлі.
Мы памятаем іх подзвіг. Мы ганарымся іх мужнасцю. Мы ніколі не забудзем іх ахвяру.