Да Міжнароднага дня барацьбы з ужываннем наркатычных сродкаў і іх незаконнага абароту з рабятамі, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры “Блакітная хваля”, работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі вусны часопіс “Моладзь на хвалі здароўя”. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі актуальныя на сённяшні дзень праблемныя пытанні: што такое наркотыкі, ці з’яўляюцца нікацін або алкаголь наркотыкамі, што штурхае чалавека да гэтых шкодных звычак, якія наступствы ўжывання наркотыкаў для арганізма чалавека. У канцы мерапрыемства дзеці даведаліся, што здаровы лад жыцця і чытанне кніг – гэта правільны выбар.
Бібліятэкары раздалі інфармацыйныя лістоўкі аб негатыўным уздзеянні наркотыкаў на арганізм чалавека, а таксама аб крымінальнай адказнасці за распаўсюджванне і ўжыванне наркатычных сродкаў.