Сёння бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі весялілі дзяцей і на дзіцячай пляцоўцы па вуліцы Чыгуначнай у мікрараёне “Паўночны”. Яны падрыхтавалі ім гадзіну весялосці “Колькі фарбаў у лета”. Дзеці чыталі кнігі, малявалі, складалі пазлы, гулялі ў розныя настольныя і рухомыя гульні. Было вельмі цікава і весела.