Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Відэаўрок “Наркотыкі. Два крокі ад бездані”

260625Видеоурок Наркотики. Два шага от пропасти
260625Видеоурок Наркотики. Два шага от пропасти2
260625Видеоурок Наркотики. Два шага от пропасти3
260625Видеоурок Наркотики. Два шага от пропасти4
previous arrow
next arrow

У Каралінскай інтэграванай бібліятэцы з падлеткамі праведзены відэаўрок  “Наркотыкі. Два крокі ад бездані. Любыя наркотыкі выклікаюць залежнасць, а яна абмяжоўвае свабоду выбару, замінаючы займацца карыснымі і цікавымі справамі. Пра гэта яшчэ раз падчас мерапрыемства бібліятэкар нагадала сваім юным чытачам. Мерапрыемства пачалося з прагляду відэароліка “Жорсткая праўда”. Затым правялі бурнае абмеркаванне ўбачанага. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі пазнаёміліся з наглядным матэрыяламі з тэматычнай паліцы “Розныя дарогі ў бездань”.