26 чэрвеня да Міжнароднага дня барацьбы з ужываннем наркатычных сродкаў і іх незаконныі абаротам у Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшоў Дзень здароўя “Спорт супраць наркотыкаў”. У ходзе мерапрыемства гаворка ішла пра наркотыкі, пра наступствы ўжывання наркатычных рэчываў. Дзеці аднадушна выказаліся за здаровы лад жыцця, правільнае харчаванне, захаванне рэжыму дня і заняткі спортам. Падлеткі ўдзельнічалі ў конкурсах: “Тваё здароўе”, “Добра спартыўным быць”, “Здароўе ў парадку — дзякуй зарадцы”. Дзень здароўя прайшоў здорава.