Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Інфармацыйны паток “Роднага агарода — шчодрыя дары”

300625Родного огорода – щедрые дары1
300625Родного огорода – щедрые дары2
300625Родного огорода – щедрые дары3
previous arrow
next arrow

У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе з дзецьмі праведзены інфармацыйны паток “Роднага агарода – шчодрыя дары”. Бібліятэкар расказала маленькім чытачам пра агародніну, якая расце на градках і пра тое, як яе вырошчваюць. Дзецям было дадзена заданне намаляваць самую для іх любімую і смачную агародніну, а затым усё дружна адказвалі на пытанні віктарыны аб шчодрых дарах агарода. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся для сябе шмат карыснага і цікавага.