Дваццаць восьмага чэрвеня да 100-годдзя з дня нараджэння Лідзіі Львоўны Арабей у Крывіцкай сельскай бібліятэцы–клубе прайшоў літаратурны калейдаскоп “Лідзія Арабей — дзецям”. Да пачатку мерапрыемства была падрыхтавана выстава кніг пісьменніцы. Бібліятэкар пачала літаратурны калейдаскоп з біяграфіі Лідзіі Львоўны Арабей, расказала пра яе творчасць. Пазнаёміліся дзеці і з літаратурнымі творамі пісьменніцы, у першую чаргу з кнігамі, якія яна пісала для дзяцей. Мерапрыемства працягнулася чытаннем апавяданняў Лідзіі Арабей: “Мама”, “Новы сшытак” з новага літаратурнага зборніка “Мая цудоўная сям’я”. Пасля чытання апавяданняў дзеці падзяліліся сваімі думкамі пра тое, які твор ім больш спадабаўся, расказалі пра свае ўражанні ад прачытанага.