Лета — выдатная пара, нібы спецыяльна створана для таго, каб дзеці гарэзавалі і весяліліся. А работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі працягваюць рабіць лета не сумным для дзяцей, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры “Блакітная хваля”. Сёння для іх была праведзена гульня-падарожжа “Усё нам лета падарыла”. Дзяўчынкі і хлопчыкі ўдзельнічалі ў забаўных конкурсах і гульнях, адказвалі на пытанні летняй віктарыны, складалі пазлы, чыталі кнігі і проста весяліліся. Мерапрыемства атрымалася цёплым, напоўненым радасцю, усмешкамі і звонкім смехам.