У Бародзіцкай сельскай бібліятэцы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь праведзены гістарычны экспрэс “У свеце вялікім ты самая лепшая, родная мая Беларусь”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі рабяты старэйшай групы дзіцячага садка аграгарадка Бародзічы. Бібліятэкар расказала дзецям, чаму менавіта 3 ліпеня святкуецца Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і што значыць незалежнасць і суверэнітэт для кожнага грамадзяніна краіны. Рабяты ўспомнілі дзяржаўныя і прыродныя сімвалы нашай Радзімы, паўдзельнічалі ў віктарыне “Знаўцы роднага краю”, “Мая Радзіма — Рэспубліка Беларусь”, склалі пазлы аб прыродзе Беларусі. З цікавасцю дзеці разглядалі, падрыхтаваную выставу-віншаванне “Я краінай ганаруся, яе імя – Беларусь”.