3 ліпеня адзначаецца галоўнае дзяржаўнае свята нашай краіны – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні свята работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі акцыю «Табе, Беларусь, прысвячаю». Бібліятэкары расказалі пра гісторыю свята, пазнаёмілі з кнігамі аб гістарычным мінулым і сучасным жыцці Беларусі. У заключэнне пажадалі дзецям быць патрыётамі сваёй краіны і ў будучыні праслаўляць яе сваімі дасягненнямі.