У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь праведзена бібліа-падарожжа “Пра Беларусь і беларусаў”. Рабяты адправіліся ў займальнае падарожжа па Беларусі. Падчас мерапрыемства юныя вандроўнікі даведаліся аб самых знакавых месцах краіны, ад старажытных замкаў да маляўнічых пейзажаў, пазнаёміліся з багаццем флоры і фаўны роднага краю, даведаліся аб запаведніках і нацыянальных парках. Падарожжа прайшло пазнавальна і весела, пакінуўшы ў маленькіх беларусаў яркія ўражанні аб вялікай і любімай Беларусі.