Бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі правяла са сваімі чытачамі патрыятычны хранограф “Беларусь: ад вызвалення да незалежнасці”, прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Бібліятэкар расказала дзецям, што 3 ліпеня ў Дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў у нашай краіне адзначаецца Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь як усенароднае дзяржаўнае свята. Бібліятэкар пазнаёміла з храналогіяй вызвалення Беларусі і заклікала дзяцей помніць пра ўсе нягоды, якія выпалі на долю беларусаў у час ваеннага ліхалецця.