Дзень Незалежнасці – галоўнае свята беларускага народа. Гэта Дзень памяці і гонару ўсіх беларусаў, гістарычна значная дата, якая стала для грамадзян сімвалам свабоды і міру, які для нас заваявалі нашы дзяды і прадзеды. Падчас літаратурна-музычнага віншавання “Пад мірным небам Беларусі”, якое прайшло ў Славаціцкай бібліятэцы-клубе, дзеці даведаліся кароткія факты пра этапы развіцця гісторыі нашай краіны, пачулі вершы, прысвечаныя Беларусі, напісаныя не толькі класікамі беларускай літаратуры, але і сучаснікамі.