У юбілейны год Вялікай Перамогі і напярэдадні вялікай гістарычнай даты для нашага народа – Дня Незалежнасці, бібліятэкар Каралінскай інтэграванай бібліятэкі, запрасіла сваіх юных чытачоў на патрыятычны хранограф “Беларусь: ад вызвалення да незалежнасці”. Бібліятэкар нагадала дзецям галоўныя вехі Вялікай Айчыннай вайны, аб вялікай цане заваяванай перамогі, пазнаёміла з населенымі пунктамі, якія ўзнагароджаны вымпелам “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”. Дзеці прагледзелі відэа “Хроніка мірных гадоў”, пазнаёміліся з літаратурай з кніжнай выставы “Ганарымся, што мы беларусы”.