3 ліпеня ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі разгарнулі пляцоўку “Беларусь – тэрыторыя сямейнага шчасця”, на якой была аформлена кніжная выстава “Пад мірным небам Беларусі”. На выставе размяшчаліся маляўнічыя, багата ілюстраваныя выданні пра гісторыю Беларусі, духоўнае багацце народа, брэнды нашай краіны.