4 ліпеня Крывіцкая сельская бібліятэка-клуб правяла музычнае віншаванне “Квітней, красуй, дарагая мая Беларусь”, прымеркаванае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Для кожнага з нас Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь мае асаблівае значэнне. 3 ліпеня 1944 года, Дзень вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для нас гэтае свята назаўжды застанецца сведчаннем мужнасці, днём гонару і памяці нашага народа. Жыхары і госці аграгарадка Крывічы пачулі словы віншавання са святам. Гучалі песні і вершы пра нашу краіну, родны край. Напрыканцы мерапрыемства ўсіх прысутных яшчэ раз павіншавалі з Днём Незалежнасці, пажадалі цудоўнага настрою, здароўя і мірнага неба над галавой.