Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Папараць-кветка”

040725Папараць-кветка1
040725Папараць-кветка2
040725Папараць-кветка3
040725Папараць-кветка4
040725Папараць-кветка5
040725Папараць-кветка6
040725Папараць-кветка7
040725Папараць-кветка8
040725Папараць-кветка9
previous arrow
next arrow

У аграгарадку Крывічы вядучыя віталі жыхароў і гасцей аграгарадка на самым яркім, самым містычным і самым летнім свяце – Купаллі, якое прайшло ў фармаце фальклорна-гульнявой праграмы “Папараць-кветка”. Яны пазнаёмілі ўдзельнікаў з гісторыяй свята Купалле, распавялі пра абрады, звязаныя з гэтым днём. А каб кожны мог сам дакрануцца да старажытных традыцый і адчуць чараўніцтва купальскай ночы, для пачатку прапанавалі навучыцца плесці вянкі. Падчас пляцення вянкоў вядучыя распавядалі аб розных травах. Была праведзена купальская варажба (на вянках, травах, воскам на вадзе), конкурсы і гульні (перацягванне каната, бег у мяшках, пошук скарбу). Якое Купалле без начнога вогнішча і карагодаў вакол яго пад купальскія песні? (усё гэта было). А самы смелы і захапляльны абрад – скачкі праз вогнішча, каб ачысціцца ад усяго дрэннага і зарадзіцца энергіяй сонца! На свяце не было пасіўных гледачоў, усе актыўна ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах, плялі вянкі.