Пагрузіцца ў магічную атмасферу народных традыцый і яркіх забаў змаглі жыхары і госці аграгарадка Каралін падчас правядзення календара беларускіх традыцый “Купальскія забавы”. Праводзілі мерапрыемства бібліятэкар Каралінскай інтэграванай бібліятэкі і работнікі філіяла “Каралінскі сельскі клуб”. Удзельнікам мерапрыемства распавялі, што са старажытных часоў нашы продкі лічылі Купалле асаблівым святам. Бо яно напоўненыа легендамі, незвычайнымі традыцыямі, яднаннем чалавека з прыродай. Дзецям цікава было даведацца, што даўней у гэты дзень людзі апраналі на галовы сабе і хатнім жывёлам вянкі, каб нікога не сурочылі, і ніхто не хварэў. Удзельнікам мерапрыемства нагадалі аб цудадзейнай сіле раслін у Іванаў дзень, якія жыватворна ўплываюць на здароўе чалавека. Цікавы аповяд вядучых быў дапоўнены загадкамі, конкурсамі, дзякуючы якім прысутныя акунуліся ў атмасферу казачнага свята. На працягу мерапрыемства ўсе жадаючыя з задавальненнем прымалі ўдзел у шэрагу гульняў: “Ручаёк”, “Вадзяны”, “Світанак”, “Палёт у ступе”, “Папараць Кветка”, “Мора хвалюецца раз…”, “Ваданосы”, “Запляці вянок”, “Займальная рыбалка”, Самы трапны”.