У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе для дзяцей была праведзена гульнявая праграма “Летнія фантазіі” на свежым паветры. Юныя чытачы з захапленнем гулялі з мячом, малявалі крэйдай на асфальце сваіх любімых кніжных персанажаў, адгадвалі загадкі і разгадвалі красворд. Удзельнікі мерапрыемства зарадзіліся пазытыўным настроем і жаданнем сустрэцца ізноў.