Летнія канікулы – гэта час для адпачынку і новых уражанняў, і кнігі ў гэтым добрыя памочнікі. З кнігай можна не толькі адпачыць, але і перанесціся ў розныя куткі свету і стагоддзі, пазнаёміцца з новымі культурамі і гісторыямі. Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі ў лагеры “Блакітная хваля” літаратурную гадзіну “Лета з кнігай на лаўцы”, падчас якога дзеці даведаліся шмат цікавага са свету прыроды, адгадвалі загадкі, рэбусы. Падзяліліся ўражаннямі аб прачытаным з сябрамі. Такія сустрэчы з кнігай дапамагаюць дзецям развівацца, імкнуцца да пазнання навакольнага свету, зносінам з таварышамі і дораць масу станоўчых эмоцый.