Юныя чытачы Каралінскай інтэграванай бібліятэкі адправіліся ў шакаладнае падарожжа падчас інфармацыйнай гадзіны”Шакаладу кожны рады, усе мы любім шакалад”. Яны разам з бібліятэкарам разгадалі ўсе шакаладныя таямніцы. Дзе і як расце шакалад? Як выглядаюць плады какава-бабоў? Як з іх атрымліваюць шакалад, які мы ўсе так любім? Карысны або шкодны шакалад? Дзеці з задавальненнем гулялі ў гульні: “Хто шпіён”, “Складзі слова”, удзельнічалі ў конкурсах: “Накармі адзін аднаго цукеркай”, “Самы спрытны”, “Аадгадай-ка” і адказвалі на пытанні віктарыны “Дзе расце шакалад?”.
Мерапрыемства атрымалася не толькі пазнавальным, але і вельмі смачным.