Лета – выдатная пара! Па-першае, канікулы!!! Па-другое, шмат вольнага часу, якое важна патраціць з карысцю… Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі для дзяцей, якія жывуць у мікрараёне “Паўднёвы”, правялі забаўляльную гадзіну “Чытай, гуляй і адпачывай”. Падзяліўшыся на каманды рабяты актыўна ўдзельнічалі ў вясёлых эстафетах, адгадвалі загадкі, дзе трэба было назваць казачных герояў па іх апісанні, успомнілі аўтараў радкоў вядомых вершаў і дэманстравалі сваю эрудыцыю, адказваючы на пытанні казачных віктарын, гулялі ў рухомыя і настольныя гульні. А затым, прысеўшы на ўслончык, дзеці пагарталі і пачыталі свае любімыя кнігі. Мерапрыемства падарыла ўсім дзецям выдатны настрой і зарад бадзёрасці. А іх ўсмешлівыя твары сталі яшчэ адным доказам, што забаўляльная гадзіна атрымалася.
“Чытай, гуляй і адпачывай”