У ясны сонечны летні дзень ладзілася брэндавае мерапрыемства «Свята крынічкі» ў аграгарадку Славацічы. На працягу свята ішла гаворка пра «Крынічку Зенькаўскую», пра паданні, якія перадаюцца ад пакалення да пакалення. Не абышлося і без святочнага канцэрта, які падрыхтавалі для прысутных артысты Зэльвенскага Цэнтра культуры і народнай творчасці.













